Хакей — улюблёная забаўлянка старажытных і сучасных беларусаў.
У траўні 2014г. у Мінску адбываецца чэмпіянат свету па хакеі з шайбай. Арганізатары забаранілі выкарыстанне афіцыйнай сімволікі чэмпіяната ў вырабе сувенірнай прадукцыі, распрацоўку альтэрнатыўнага фірмовага стылю, ідэнтыфікацыю ўласнай прадукцыі з чэмпіянатам.
Пры такіх умовах большасць вытворцаў беларускага сувеніру праігнаравалі чэмпіянат. «Усё будзе хакей!» — сказалі мы і паставілі мэту зрабіць годны сувенір для прэзэнтацыі хакейнай Беларусі.