Дзеткі з ляснога дзіцячага садка — нашыя цудоўныя сябры ды суседзі. Напрыканцы вясны, цудоўным травеньскім днём адбыўся першы выпуск дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад №4 аграгарадка Лясны”!
Мы зрабілі ў падарунак дзеткам беларускія магніцікі.
Таксама Парасон дапамог зрабіць памятны значак для маленькіх выпускнікоў па дызайне, распрацаваным педагагічным складам садка.
Шырокай дарожкі, мілыя дзеткі!
Расціце вялікімі!