• ПРА НАС
  • СТУДЫЯ
  • КАМОРА
  • ЗРОБІМ

Чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы

04.05.2015 | Навіны

фота1

ХХХI чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы адбыўся 1-3 траўня ў Мінску. Выступіла больш за 600 удзельніц з 38 краін свету.

Беларускія спартоўкі здабылі 9 медалёў — адін залаты, чатыры срэбныя і чатыры бронзавыя.

gymnasticnaladouniu01

Адзіны медаль вышэйшай пробы заваявалі дзяўчынкі з юніёрскай зборнай у групавых практыкаваннях з пяцю мячамі. Карына Ярмоленка, Аліна Гарноська, Маргарыта Авадзінская, Анастасія Рыбакова, Ганна Швайба і Аляксандра Саладуха — нашыя чэмпіёнкі!

Лідар жаноцкай зборнай Беларусі Меліціна Станюта фінішавала другой у практыкаванні з абручом. Бронзу ў гэтых спаборніцтвах заваявала яшчэ адна беларуска Кацярына Галкіна.

gymnasticnaladouniu02

У практыкаванні з мячом Станюта замкнула тройку наймацнейшых.

У фінале з булавамі беларускія дзяўчаты Станюта і Галкіна набралі аднолькавую суму балаў, а таму падзялілі трэцяе месца.

Яшчэ адзін срэбны медаль Станюта заваявала ў кампазіцыі са стужкай.

gymnasticnaladouniu

Медальны залік:
Расія — 6 залатых, 2 срэбных медалі,
Беларусь — 1, 4, 4,
Украіна — 0, 1, 2,
Азербайджан, Ізраіль — па 0, 0, 1.

#спорт
  • Twitter
  • Facebook
  • Google+
  • VK
  • Instagram