• ПРА НАС
  • СТУДЫЯ
  • КАМОРА
  • ЗРОБІМ

#ibikeminsk

11.07.2014 | Навіны

рэкляма

Любіце Мінск? Bike Minsk!

ibikeminsk – новы гарадскі рух, што распачаўся з сумеснай ініцыятывы Групы кампаніяў А-100 і Мінскага роварнага таварыства, якія хочуць бачыць наш горад больш сучасным, «зялёным», здаровым, цікавым і гатовыя дзейнічаць у гэтым накірунку.

У чым місія руху ibikeminsk?

Вядома, гэта выдатна аб’яднаць тых, хто ўжо адчуў на сабе ўсе вартасці ровара. Але самае галоўнае – далучыць да ровара тых, хто ім пакуль не карыстаецца.

Наш горад ужо адкрыў для сябе ровар як «фан», для многіх ровар замяніў фітнес. Але трэба рухацца далей – ровар павінен стацца часткай паўсядзённага жыцця мінчукоў, сапраўдным транспартным сродкам, на якім можна ездзіць на працу і ў краму.

Гарадская акцыя ibikeminsk – гэта не даніна модзе, а рэальныя дзеянні для таго, каб у абліччы нашай сталіцы выявілася яшчэ адна рыса сапраўднага еўрапейскага горада.

Што для гэтага будзе зроблена?

З 11 ліпеня на цэнтральных праспектах сталіцы будуць размяшчацца пункты пракату, на якіх штодня можна будзе ўзяць ровар проста “за дзякуй”. Акрамя таго, па суботах бясплатна ровары будуць выдавацца на аўтазапраўках А-100. Такім чынам, у бясплатны пракаце будзе каля 160 ровараў.

Будзе сапраўды выдатна, калі сёлета ў Мінску стане хаця на аднаго раварыста больш. Але ўвогуле ў планы арганізатараў вялікія.

Па самых прыблізных падліках, скарыстацца бясплатным пракатам змогуць каля 20 тысяч пешаходаў. Ня меншая колькасць будзе ўдзельнічаць у розных забаўляльных і адукацыйных мерапрыемствах. Тысячы хадакоў ды аўтамабілістаў даведаюцца аб гарадской акцыі з медыя. Такім чынам, колькасць гарадскіх раварыстаў значна павялічыцца.

ibikeminsk руліць!

Падрабязнасці тут:  ibike.miniweb.by

#магнэсік #прома
  • Twitter
  • Facebook
  • Google+
  • VK
  • Instagram