Што: кірмаш “Казюкі” (Kaziuko mugė)
Дзе: Вільня
Калі: 4 сакавіка, і ў прылеглыя да яго найбліжэйшыя выходныя дні
З XVII стагоддзя ў Вільні ладзіцца вялікі святочны кірмаш вырабаў народных промыслаў Kaziuko mugė. Назва паходзіць ад імя святога Казімера — нябеснага патрона Літвы (па-польску: Kaziuk, па-летувіску: Kaziukas). У дзень ягонае памяці і адбываецца штогадовы кірмаш. Парасон сустрэў тутака шмат цікавага: