• ПРА НАС
  • СТУДЫЯ
  • КАМОРА
  • ЗРОБІМ

Хакей-2014

09.05.2014 | Навіны

Парасон не праігнараваў хакейную хвалю і выпусціў серыю магніцікаў ды кубкаў. Не з матэрыяльнага разліку, а хутчэй са спартовага інтарэсу.

Каб дазнацца, у якіх межах можна абыграць хакейную тэму без парушэння інтарэсаў праваўладальнікаў сімволікі, мы напісалі ліст ў дырэкцыю па правядзенні чэмпіяната. Там адказалі, што прывязвацца да чэмпіянату нельга, распрацоўка альтэрнатыўных брэндаў забароненая, права на продаж сувенірнай прадукцыі з сімволікай чэмпіяната да 25 траўня мае толькі камэрцыйны партнэр Міжнароднай фэдэрацыі хакею — гэта замежная кампанія.

1_r

Таму наша хакейная серыя аніяк не датычыцца чэмпіянату. Усе сувеніры прысвечаны самаму народнаму беларускаму спорту.

#спорт
  • Twitter
  • Facebook
  • Google+
  • VK
  • Instagram