Новы магнэсік Парасона пра Беларусь, беларусаў ды наш лацінскі альфабэт.
Лаці́нка (таксама вядомая як «беларуская лацінка» ці «bielaruskaja lacinka») — варыянт лацінскага альфабэту, прыстасаванага для запісу беларускай мовы.
Пры стварэнні магнітнай мапы Парасон карыстаўся Інструкцыяй па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіту, ухваленай пастановаю Дзяржаўнага камітэту па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь (№ 15 ад 23 лістапада 2000 году).
Інструкцыя ўстанаўляе абавязковыя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь правілы перадачы лацініцай беларускіх геаграфічных назваў пры стварэнні картаграфічных і іншых вырабаў, прызначаных для міжнароднага выкарыстання.
Перадача беларускіх назваў на лацініцу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з іх правільным, афіцыйна зацьверджаным напісаннем на беларускай мове. Геаграфічныя назвы размяшчаюцца ў адпаведнасцю з паслядоўнасцю асноўных літараў беларускай нацыянальнай лацінкі: a, b, c, č, d, е, f, h, i, j, k, l, m, n, o, p, r, s, š, t, u, v, z, ž, y.
Апроч звычайных літараў лацінскага альфабэта выкарыстоўваюцца лацінскія літары з трыма рознымі дыярытычнымі знакамі:
гачык – ˇ
акут – ´
брэвэ – ˘