• ПРА НАС
  • СТУДЫЯ
  • КАМОРА
  • ЗРОБІМ

Крама для кармы

22.05.2014 | Навіны

Побач з Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы адкрылася сувенірная крама.

Калі вы жадаеце набыць камусьці такі падарунак, які б нагадваў пра тэатр, стары Мінск ці ўвогуле пра Беларусь, варта зазірнуць у мініяцюрны будынак на Энгельса, 7а, дзе таксама знаходзіцца і каса Купалаўскага.

Побач з Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы адкрылася сувенірная крама

Цяпер, акрамя квіткоў, там можна набыць тэатральныя плакаты і календары, фотаздымкі артыстаў, кубкі, свістулькі, паштоўкі і іншае. Сувенірная крама працуе з аўторка па суботу з 10.00 да 20.00.

Паводле kupalauski.by

  • Twitter
  • Facebook
  • Google+
  • VK
  • Instagram