• ПРА НАС
  • СТУДЫЯ
  • КАМОРА
  • ЗРОБІМ

OPEN your world 2014

21.06.2014 | Навіны

З 19 па 21 чэрвеня ў Мінску адбыўся фестываль OPEN – унікальная падзея ў сферы тэрытарыяльнага маркетынгу не толькі для айчыннай, але й для сусветнай практыкі.

Jury-open-41

У першы дзень прайшоў кангрэс OPEN your mind з дакладамі міжнародных экспертаў у сферы краёвага маркетынгу і закрытым паседжаннем журы: спецыялісты разглядалі працы, пададзеныя на конкурс OPEN your world.

Jury-open-11

На конкурс OPEN your world было заяўлена 33 працы ў розных намінацыях. Па ўласнай волі аўтары праектаў змаглі абараніць свае працы 20 чэрвеня.

Konkurs-1

У суботу, 21 чэрвеня адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. Традыцыйныя «ключы» OPEN трапілі ў рукі тых, хто гэтага варты. Сувенірная серыя Парасона «Усё будзе хакей!» была адзначана ў намінацыі “Сувенірная прадукцыя”.

Ceremoniya-10

Міжнародны фестываль тэрытарыяльнага маркетынгу і брэндынгу OPEN праходзіць ужо трэці раз. Арганізатарам фестывалю выступае Група кампаніяў SATIO і Асацыяцыя прафесійнага маркетынгу.

Летась, у 2013 годзе Парасон падаваў свае працы на фэст OPEN і таксама быў адзначаны.

Паводле festopen.com

#фэст
  • Twitter
  • Facebook
  • Google+
  • VK
  • Instagram