Новы кубачак упрыгожыць святочны стол ды зробіць калядныя святы цёплымі і сапраўды незабыўнымі.
Го-го-го, каза, го-го-го, шэра!
-Дзе рожкі дзела?
– На соль праела!
Лезь, каза, на печ, пакажы чапец,
Лезь, каза, на кут, пакажы хамут,
Лезь, каза, на пол, пакажы хахол!
Го-го-го, каза, го-го-го, шэра!
На печы авёс вялікі парос,
На палу жыта нагамі збіта,
Аў тым жыце перапёлачка
Вывела дзяцей – люба глядзеці!
Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць,
Дзе каза нагой, там жыта капой,
Дзе каза хвастом, там жыта кустом.
Г-о-о!